Мінчанка: Другі дзень спрабую дазваніцца ў 40-ю паліклініку
4- 22.09.2026, 15:58
- 2,448
Слухаўку ў установе аховы здароўя проста не здымаюць.
Мінчанка olenka_verigo99. падзялілася ў Threads сваімі ўражаннямі пра беларускую «бясплатную медыцыну».
«Абажаю гэта: «У нас бясплатная медыцына!» — піша яна. — Другі дзень спрабую дазваніцца, проста дазваніцца ў 40-ю паліклініку, каб нават ужо не запісацца — якое там, а проста даведацца хаця б графік прыёму ЛОР-лекара.
Слухаўку не здымаюць. Добра, працягну далей сваё лячэнне ў прыватным медыцынскім цэнтры. Гнілая была спроба адчуць бясплатную медыцыну».
Жыхары Мінска неаднаразова паведамлялі пра доўгія чэргі або адмову выклікаць лекара ў беларускіх установах аховы здароўя. Напрыклад, учора пацыентка расказала пра тое, што ёй (адмовіліся выклікаць хірурга Мінчанка з ацёкам Квінке сем гадзін чакала хірурга ў бальніцы) у той час, калі яна знаходзілася ў цяжкім стане.