2 чэрвеня 2026, aўторак, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марыюш Машкевіч: Лукашэнка баіцца закрыцця мяжы з Польшчай

Марыюш Машкевіч: Лукашэнка баіцца закрыцця мяжы з Польшчай

Польскі дыпламат патлумачыў, чаму закрыццё польскай мяжы балюча для рэжыму.

Рэжым Лукашэнкі амаль спыніў гібрыдныя атакі з выкарыстаннем мігрантаў на мяжы з Польшчай, але ўзмацніў ціск на краіны Балтыі.

Што стаіць за гэтай тактыкай, у інтэрв’ю сайту Charter97.org патлумачыў польскі дыпламат, пасол у Беларусі ў 1998–2002 гадах Марыюш Машкевіч.

— Як вы памятаеце, у 2021 годзе, у самым пачатку міграцыйнага крызісу, рэжым Лукашэнкі спачатку прамацваў рэакцыю суседзяў. Тады ціск з выкарыстаннем мігрантаў быў накіраваны перадусім на Літву і Латвію, а Польшча яшчэ не была непасрэдна закранутая.

Я тады быў у Грузіі і назіраў за гэтым працэсам. Лукашэнка яшчэ 20 гадоў таму рабіў падобныя заявы. Для яго гэта як ядзерная зброя: «Я вам пашлю мігрантаў — пабачыце». Гэта было даўняе абяцанне Лукашэнкі. Гэта проста яго апошні козыр, і ён вырашыў ім скарыстацца.

Потым гэта пачалося і супраць Польшчы. Цяпер сітуацыя зноў змяняецца. Тое самае адбываецца і з метэазондамі, якія запускаюцца з Беларусі. Я думаю, што для нас не такая важная ўнутраная практыка рэжыму. Важнае іншае: трэба трымацца разам — тром суседзям, Латвіі, Літве і Польшчы, — і прытрымлівацца адной стратэгіі.

Калі Польшча закрывае мяжу для транспарту, асабліва гандлёвага, гэта для Лукашэнкі вельмі адчувальна. Для яго важны гандаль. Думаю, ён баіцца, што мы зноў зачынім гэтыя памежныя пераходы і перакрыем магчымасць экспарту. Ціск на Літву і Латвію, магчыма, звязаны з расійскімі манеўрамі і планамі магчымай агрэсіі. Але цяпер цяжка сказаць дакладна: я проста не займаюся гэтым пытаннем настолькі падрабязна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках