2 красавiка 2026, Чацвер, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка прынёс на «Мінск-Арэну» свайго шпіца

11
Лукашэнка прынёс на «Мінск-Арэну» свайго шпіца

Гэта забаронена законам, які ён сам і падпісаў.

Аляксандр Лукашэнка 2 красавіка наведаў трэніроўку хакейнай каманды «Дынама-Мінск», якая прайшла на «Мінск-Арэне». Падчас мерапрыемства яго суправаджаў шпіц Умка. Пры гэтым закон аб адказным абыходжанні з жывёламі, які ў красавіку 2024 года сам жа Лукашэнка і падпісаў, забараніў беларусам наведваць з сабакамі фізкультурна-спартыўныя збудаванні (але ёсць адно выключэнне).

Пра прысутнасць на трэніроўцы «Дынама-Мінск» не толькі Аляксандра Лукашэнкі, але і Умкі стала вядома з відэа, якое апублікаваў у сацсетцы X карыстальнік Brian McDonald. Як да яго трапіў ролік, ён не растлумачыў. У апісанні карыстальнік толькі пазначыў:

«Тым часам у Беларусі Аляксандр Лукашэнка катаецца на каньках са сваёй сабакай…»

У кароткім 11-секундным відэа можна заўважыць, як Аляксандр Лукашэнка ў кепцы ездзіць на каньках па лёдзе. За ім бегае ягоны пёс, піша «Зеркало».

Пры гэтым два гады таму, 1 красавіка 2024 года, сам жа Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб адказным абыходжанні з жывёламі, які, у прыватнасці, увёў забарону на наведванне з жывёламі «прадавольчых крам, арганізацый аховы здароўя і адукацыі, аб’ектаў культурнай інфраструктуры, фізкультурна-спартыўных збудаванняў». Гэтае правіла не распаўсюджваецца толькі на сабак-павадыроў, якія суправаджаюць людзей з асаблівымі патрэбамі.

За парушэнне правілаў утрымання жывёл можна атрымаць ад адной да 15 базавых велічынь (45–675 рублёў) штрафу ў адпаведнасці з арт. 16.30 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Тое ж парушэнне, якое пацягнула прычыненне шкоды здароўю людзей або маёмасці, пагражае штрафам у памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь (450–1350 рублёў), грамадскімі работамі або адміністрацыйным арыштам.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках