У Крыме украінскія дроны паразiлi самалёт Ан-72П і базу БПЛА «Арыён»
4- 2.04.2026, 16:34
- 4,150
З'явілася відэа.
На вайсковым аэрадроме Кіроўскае ў часова акупаваным Крыме Сілы беспілотных сістэм ЗСУ разам з ГУР Мінабароны Украіны знішчылі чатыры лятальныя апараты, базу цяжкіх БПЛА «Арыён», самалёт Ан-72П і радыёлакацыйную станцыю «Меч». Пра гэта паведаміў у Telegram камандуючы Сіламі беспілотных сістэм ЗСУ Роберт Броўдзі («Мадзяр»).
Па яго словах, у ноч на 2 красавіка «птушкі» 1-га асобнага цэнтра СБС і 9-га дэпартамента Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны нанеслі «візіт ветлівасці» па расійскіх аб'ектах — базе і пункту перадпалётнай падрыхтоўкі найноўшых і дарагавартасных ударна-разведвальных БПЛА «Арыён».
Як адзначыў камандуючы, «Арыён» здольны знаходзіцца ў паветры да 24 гадзін на глыбіні 250–300 км, весці разведку і несці да 250 кг узбраення (ракеты або бомбы) на вышыні да 7,5 км.
«Гэта логава цалкам знішчана на аэрадроме Кіроўскае ў раёне населенага пункта Краснасельскае, АР Крым. Пацверджана знішчэнне 4 адзінак БПЛА «Арыён». Там жа выяўленыя і знішчаныя транспартны самалёт-«даходзяга» Ан-72П і савецкая перасоўная двухкаардынатная радыёлакацыйная станцыя кругавога агляду П-37 «Меч», — падкрэсліў Броўдзі.
Па яго словах, паражэнне цэляў было ажыццёўлена сродкамі middle strike FP-2 з баявой часткай масай 60–100 кг.