Белгідрамет пайшоў супраць Лукашэнкі
5- 5.03.2026, 17:31
- 3,632
Сіноптыкі паспрачаліся з дыктатарам.
Лукашэнка, які ўявіў сябе сіноптыкам, зрабіў прагноз пра паводак вясной 2026 года і сказаў, што вялікай вады не будзе, а 5 сакавіка Белгідрамет выпусціў свой прагноз, які супярэчыць словам дыктатара.
Сіноптыкі лічаць, што вясной 2026 года палаводдзе будзе вышэйшае, чым у апошнія гады, але, паводле разлікаў, максімальныя ўзроўні вады на рэках прагназуюцца блізкімі да сярэдніх шматгадовых значэнняў.
Што да пойменных участкаў рэк, дык яны будуць затапляцца. «Максімальныя ўзроўні вады наблізяцца да небяспечных высокіх адзнак, пры якіх адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый», — адзначылі ў Белгідрамеце.
Найбольш складаную паводкавую сітуацыю спецыялісты чакаюць у басейнах рэк Дняпра, Сожа і Прыпяці.