Лукашэнка памілаваў 15 палітычных зняволеных
4- 5.03.2026, 16:04
- 4,218
Большасць з іх — жанчыны.
Лукашэнка падпісаў Указ аб памілаванні 18 асуджаных, у тым ліку 15 чалавек, асуджаных па палітычных артыкулах. Большасць памілаваных — жанчыны (11 чалавек). У шасці з іх ёсць дзеці, у тым ліку з інваліднасцю і патрэбай у пастаяннай медыцынскай рэабілітацыі, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы дыктатара.
Памілаваныя таксама дзве сужэнскія пары, жанчына, якая знаходзіцца на апошніх тэрмінах цяжарнасці, і адна асуджаная, якая парушыла закон у 16-гадовым узросце.
«Усе яны падалі хадайніцтва аб памілаванні, прызналі віну, раскаяліся ў зробленым, а таксама паабяцалі весці законапаслухмяны лад жыцця», — гаворыцца ў паведамленні.