У Бярэзінскім запаведніку прачнулася мядзведзіца Умка
3- 5.03.2026, 13:07
Адбылося гэта ў самым пачатку сакавіка.
У Бярэзінскім біясферным запаведніку, пачуўшы першыя капяжы, прачнулася мядзведзіца Умка, расказаў дзяржаўным СМІ спецыяліст па турызме ўстановы Аляксандр Волчак.
Адбылося гэта ў самым пачатку сакавіка.
Драпежніцы ўжо 15 гадоў. Мядзведзіца ўнікальная тым, што за ўвесь гэты час упершыню вырашыла ўпасці ў спячку толькі ўзімку 2025/26.
Умка трапіла ў заапарк Бярэзінскага запаведніка, калі ёй было чатыры месяцы. Яна вельмі палюбілася наведвальнікам установы.
Пачынаючы са снежня 2025-га ўбачыць жывёлу было практычна немагчыма. Драпежніца спала ў драўляным дамку на тэрыторыі свайго вальера.
«На пачатку сакавіка Умка вырашыла: пара ўставаць — нібы пачуўшы, што вясна з яе сонцам і капяжамі падспела», — расказаў супрацоўнік запаведніка. А вось іншая пастаяліца мясцовага заапарка, мядзведзіца Васіліса, у спячку не ўпадала, нягледзячы на ўзорную зіму.