5 сакавiка 2026, Чацвер, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАЗ выцясняюць з Расіі

4
МАЗ выцясняюць з Расіі

Стромкае піке беларускага прадпрыемства.

Продажы грузавікоў МАЗ у Расіі ў студзені 2026 года склалі 192 адзінкі, што амаль на 30% менш у параўнанні са студзенем 2025 года. Тады былі прададзеныя 274 аўтамабілі. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы аналітычнага агенцтва «Аўтастат».

У той жа час продажы аўтобусаў паказалі рост. Калі ў студзені 2025 года былі прададзеныя толькі чатыры аўтобусы, то ў студзені 2026 года гэты паказчык павялічыўся да 21 адзінкі.

У цэлым беларускі вытворца паступова губляе пазіцыі на расійскім рынку: пачынаючы з 2024 года аб'ёмы продажаў яго грузавікоў і аўтобусаў у Расіі змяншаюцца з года ў год.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках