У чацвер у Беларусі чакаецца камфортнае вясновае надвор'е
- 4.03.2026, 23:41
Без ападкаў.
5 сакавіка ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі месцамі на ўсходзе краіны сіноптыкі прагназуюць невялікія ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, удзень з дажджом.
У начныя і ранішнія гадзіны месцамі будзе слабы галалёд, на дарогах магчыма галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні да 10 м/с, парывы да 14 м/с, удзень у асобных раёнах парывы ўзмоцняцца да 18 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад -5 да +1 градуса, удзень — ад +1 градуса на паўночным усходзе да +10 градусаў на захадзе.