5 сакавiка 2026, Чацвер, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Guardian: Вялікабрытанія можа далучыцца да ўдараў па ракетных арсеналах Ірана

The Guardian: Вялікабрытанія можа далучыцца да ўдараў па ракетных арсеналах Ірана

Што вядома.

Вялікабрытанія не выключае ўдзелу ў далейшых ударах па складах і месцах запуску балістычных ракет у Іране.

Пра гэта паведамляе The Guardian у сераду, 4 сакавіка, са спасылкай на ўласныя крыніцы.

«Я б увогуле нічога не выключаў, таму што мы проста не ведаем, што будзе адбывацца ў бліжэйшыя дні і тыдні, як будуць развівацца падзеі», — сказаў адзін з суразмоўцаў выдання.

Раней прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер заявіў, што краіна накіруе на Кіпр эсмінец Каралеўскага флоту HMS Dragon. Як адзначае выданне, эсмінец наўрад ці будзе гатовы да адплыцця з Портсмута да наступнага тыдня.

Аднак амерыканскія цяжкія бамбавікі ўжо ў найбліжэйшыя дні прыбудуць на брытанскія базы Дыега-Гарсія на астравах Чагас і Фэйрфард у Глостэршыры. Верагодна, адтуль яны будуць атакаваць падземныя «ракетныя гарады» Ірана.

Знішчэнне арсеналаў балістычных ракет і магчымасцяў іх запуску Іранам з'яўляецца адной з галоўных мэтаў сумеснай кампаніі ЗША і Ізраіля. Але многія з такіх арсеналаў схаваныя пад зямлёй, і іх цяжка паразіць традыцыйнай зброяй.

Адзін з варыянтаў — выкарыстанне бамбавікоў B-2 або B-52 ВПС ЗША, узброеных боепрыпасамі менавіта для знішчэння бункераў, з дзвюх брытанскіх баз. А гэта можа запатрабаваць не толькі прадастаўлення баз, але і дадатковай падтрымкі з боку Каралеўскіх ВПС.

2 сакавіка брытанскі прэм'ер Кір Стармер заявіў, што Вялікабрытанія дазволіць Злучаным Штатам выкарыстоўваць свае ваенныя базы для удараў па іранскіх ракетах, размешчаных на складах або пусковых устаноўках. Але тады Стармер падкрэсліваў, што Брытанія не ўдзельнічала ў сумесных авіяўдарах ЗША і Ізраіля па Іране і не плануе ўдзельнічаць у далейшых ударах.

3 сакавіка прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказаў расчараванне пазіцыяй Стармера і заявіў, што адносіны паміж дзвюма краінамі «ужо не тыя, што былі»

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках