5 сакавiка 2026, Чацвер, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: перамовы з РФ адкладзеныя

1
Зяленскі: перамовы з РФ адкладзеныя

Прэзідэнт Украіны растлумачыў, што стала перашкодай.

Чарговы раўнд мірных перамоваў Украіны з ЗША і РФ адкладваецца з-за вайны ў Іране. У той жа час Кіеў чакае добрых навін адносна абмену палоннымі з краінай-агрэсарам.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на заяву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Ён адзначыў, што сёння меў размову з сакратаром РНБА Рустэмам Умеравым адносна яго камунікацыі з прадстаўнікамі Злучаных Штатаў. Паводле слоў прэзідэнта, дыялог з ЗША працягваецца ў штодзённым рэжыме.

«Зараз з-за сітуацыі вакол Ірана яшчэ няма неабходных сігналаў для трохбакоўай сустрэчы. Але як толькі сітуацыя з бяспекай і агульны палітычны кантэкст дазволяць працягнуць менавіта тую, трохбаковую, дыпламатычную працу, гэта будзе зроблена. Украіна да гэтага гатовая», — гаворыцца ў заяве Зяленскага.

Акрамя таго, ён падзякаваў прадстаўнікам разведкі, Офіса прэзідэнта і ўсім задзейнічаным службам за крокі для далейшых абменаў палоннымі.

«Мы працуем, каб вярнуць усіх нашых людзей дадому з расійскага палону. Спадзяёмся на добрыя навіны», — падкрэсліў прэзідэнт.

«Суспільне» са спасылкай на крыніцу ва ўкраінскай дэлегацыі сёння, 4 сакавіка, паведаміла, што дата і месца правядзення наступнага раўнда перамоваў паміж Украінай, Расіяй і ЗША пакуль не вызначаныя.

«Даты і месца правядзення наступнага раўнда трохбаковых перамоваў пакуль няма», — заявіла крыніца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках