ЗША ліквідавалі іранскага лідара, які рыхтаваў замах на Трампа
- 4.03.2026, 21:48
- 2,216
Пра гэта заявіў кіраўнік Пентагона.
ЗША ліквідавалі лідара іранскага падраздзялення, якое рыхтавала замах на прэзідэнта Дональда Трампа. Аперацыя адбылася ў аўторак, 3 сакавіка.
Пра гэта заявіў міністр вайны ЗША Піт Хэгсет падчас брыфінгу ў Пентагоне.
Паводле слоў кіраўніка Пентагона, амерыканскім вайскоўцам удалося высачыць і знішчыць арганізатара верагоднага замаху.
Хэгсет адзначыў, што хоць Іран спрабаваў забіць Дональда Трампа, «апошняе слова засталося за прэзідэнтам».
У той жа час міністр адзначыў, што ліквідацыя гэтай асобы не была асноўнай мэтай маштабнай ваеннай аперацыі ЗША супраць Ірана.
«Пра гэта ніколі не згадваў ні прэзідэнт, ні хтосьці іншы. Я і іншыя пераканаліся, што тыя, хто быў за гэта адказны, урэшце трапілі ў спіс мэтаў», — падкрэсліў Хэгсет.
Зараз імя ліквідаванага лідара падраздзялення не агалошваецца.