4 сакавiка 2026, Серада, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка сустрэўся з паслом Ірана

16
Лукашэнка сустрэўся з паслом Ірана

Дыктатар узяўся крытыкаваць атаку Ізраіля і ЗША на рэжым аятолаў.

Беларускі дыктатар Лукашэнка сустрэўся ў Мінску з паслом Ірана Алірэзай Санэі 4 сакавіка. Кіраўнік поўнасцю салідарызаваўся з рэжымам мулаў.

«Падступны напад Ізраіля пры падтрымцы Злучаных Штатаў Амерыкі на Іран нам зразумелы і непрымальны, тым больш што ў выніку гэтага нападу загінулі ні ў чым не вінаватыя жыхары, і перш за ўсё дзеці», — сказаў Лукашэнка.

Ён таксама спытаў у пасла, чым можа Беларусь дапамагчы ў гэтай сітуацыі.

Заўважым, 2 сакавіка Лукашэнка накіраваў спачуванні кіраўніку Ірана Масуду Пезешкіяну у сувязі з ліквідацыяй вярхоўнага лідара Ірана Алі Хаменеі у выніку, паводле яго слоў, «падступнага нападу».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках