4 сакавiка 2026, Серада, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мытня Германіі знайшла наркотыкі на 1 млн еўра ў садовых гномах

1
Мытня Германіі знайшла наркотыкі на 1 млн еўра ў садовых гномах

Нелегальны груз выявілі ў аэрапорце Кёльн/Бон.

У аэрапорце Кёльн/Бон мытнікі выявілі каля 25 кг кетаміну, схаванага ў пафарбаваных у залаты колер фігурках садовых гномаў. Як паведаміла мытная служба ў аўторак, 3 сакавіка, агульны кошт нелегальнага грузу ацэньваецца прыкладна ў 1 млн еўра, піша «Нямецкая хваля».

Удакладняецца, што наркотыкі знойдзены каля месяца таму падчас праверкі рэнтгенам чатырох пасылак, адпраўленых з поўдня Германіі ў Канаду і Аўстралію. Падазрэнні выклікалі, у прыватнасці, ногі садовых гномаў, форма якіх была відавочна змененая, паведамляе прэс-сакратар Галоўнага мытнага ўпраўлення Кёльна Енс Ахланд (Jens Ahland).

Канфіскацыя кетаміну мытняй Кёльна

Кетамін лічыцца наркотыкам, асабліва распаўсюджаным на вечарынках. На чорным рынку яго можна набыць па цане ўдвая ніжэйшай, чым кокаін. Як піша dpa, у адрозненне ад іншых наркотыкаў, кетамін нярэдка перавозяць кантрабандай з Еўропы ў іншыя рэгіёны свету.

У мінулым годзе мытнікі ў Кёльне канфіскавалі 1,3 тоны кетаміну на суму 54 млн еўра. А ўсяго тыдзень таму мытная служба Кёльна знайшла 33 кг кетаміну ў багажы 36-гадовага брытанца — пасажыра нідэрландскага таксі, што ехаў па аўтабане A3 у бок Франкфурта-на-Майне. 30 пакетаў з наркотыкамі дзеля маскіроўкі абгарнулі ў падарункавую паперу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках