Украінскі дрон знішчыў аўтамабіль расіян
3- 4.03.2026, 11:39
- 2,242
Акупант зняў апошнія секунды перад ударам беспілотніка.
Расійскія захопнікі працягваюць станавіцца аператарамі ўласнай гібелі. Як паведамляе «Цензор.НЕТ», у сетцы з'явілася ўнікальнае відэа, знятае акупантам ад першай асобы ў Данецкай вобласці. На кадрах зафіксаваныя апошнія секунды перад знішчэннем варожага лагістычнага транспарту.
Дзякуючы камеры аднаго з расіян мы можам убачыць момант атакі украінскага дрона-камікадзэ так, як яго бачыў вораг.
На відэа чутна, як акупант заўважае ў небе «птушку» і крычыць свайму напарніку: «Гэта чыя?! Ісай! Ісай!».
Відэа абрываецца ў момант магутнага выбуху пасля прамога траплення дрона ў кузав аўтамабіля.