4 сакавiка 2026, Серада, 11:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пасля сустрэчы з Пуціным Лукашэнка быў падаўлены»

19
«Пасля сустрэчы з Пуціным Лукашэнка быў падаўлены»

Дыктатар не гатовы да такога сцэнару.

Расія працягвае настойваць на больш цесным збліжэнні з Беларуссю паводле прынцыпу дзве краіны — «адна айчына». Гэтая думка зноў была даведзена да Лукашэнкі падчас яго сустрэчы з Пуціным 26 лютага ў Маскве. Беларускі правіцель спрабуе не дапусціць гэтага сцэнару, але козыраў у яго практычна не засталося. Пра гэта піша тэлеграм-канал «Беларуская выведка».

«Крыніцы з грамадзя́нскай сферы, блізкія да беларускай дэлегацыі, паведамілі, што Лукашэнка на зваротным шляху быў падаўлены. Угалос абмяркоўваў з Сергеенкам і Качанавай пытанні варыянтаў палітычнага ладу «саюзнай дзяржавы». Крыніцы, пазней «дапрацаваўшы» інфармацыю, удакладнілі, што Пуцін настойвае на найглыбейшай інтэграцыі паводле прынцыпу «адна айчына».

Гэта тое, што Пуцін хоча закінуць у клюўчыкі сваёй ваты ўзамен Украіны. Данбас і Беларусь паводле задумы Крамля павінны стаць галоўнымі геапалітычнымі трафеямі і дасягненнямі крывавай чатырохгадовай авантуры Пуціна», – піша «Беларуская выведка».

Паводле звестак крыніц тэлеграм-канала, Аляксандр Лукашэнка не гатовы да такога сцэнару.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках