3 сакавiка 2026, aўторак, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расельгаснагляд узмацняе кантроль за беларускімі прадпрыемствамі

3
Расельгаснагляд узмацняе кантроль за беларускімі прадпрыемствамі

Пад дадатковыя праверкі трапілі чатыры кампаніі.

Расельгаснагляд прыняў рашэнне аб узмацненні лабараторнага кантролю за прадукцыяй чатырох беларускіх прадпрыемстваў.

Прычына — парушэнні, зафіксаваныя ўпершыню. Інфармацыя змяшчаецца у лісце расійскага ведамства.

У спіс увайшло, напрыклад, ТАА «Александров». У ялавічыне гэтага вытворцы расійскія спецыялісты выявілі бактэрыі групы кішачнай палачкі.

Таксама ў пераліку апынулася ТАА «МРПи». У яйках прадпрыемства знайшлі энрафлаксацын — антыбіётык, утрыманне якога ў прадукцыі нармуецца.

Вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Брэсцкія традыцыі» будзе правярацца больш старанна з-за выяўлення бактэрый групы кішачнай палачкі ў гатовай прадукцыі з мяса птушкі.

А чацвёртым у спісе значыцца вытворчы цэх ТАА «КАПИКОН». У яго сухой малочнай сыроватцы зафіксавалі агульную забруджанасць бактэрыямі.

Узмоцнены лабараторны кантроль — гэта такі рэжым, пры якім кожная партыя прадукцыі гэтых прадпрыемстваў будзе праходзіць больш старанную праверку перад допускам на расійскі рынак.

Дарэчы, падобная мера прымяняецца нават пры першасным выяўленні парушэнняў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках