3 сакавiка 2026, aўторак, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка правёў перастаноўкі ў Саўбезе і пажаліўся на «прахіндзеяў» і «вайсковых супернікаў»

12
Лукашэнка правёў перастаноўкі ў Саўбезе і пажаліўся на «прахіндзеяў» і «вайсковых супернікаў»

Дыктатар занепакоены станам афіцэрскага складу.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў узмацніць падрыхтоўку афіцэрскага складу і забяспечыць жорсткі кантроль за гэтым не толькі ў часцях Узброеных Сіл, але і ў Ваеннай акадэміі.

Пра гэта дыктатар заявіў падчас новых прызначэнняў у кіраўніцтве Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі, перадае БелТА.

Лукашэнка 3 сакавіка абнавіў склад кіраўніцтва Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі. Аляксандр Нявяроўскі прызначаны першым намеснікам дзяржаўнага сакратара Саўбеза, раней ён займаў пасаду намесніка дзяржаўнага сакратара.

Сваёй чаргой намеснікам дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі прызначаны Андрэй Гарбатэнка. Да гэтага часу ён узначальваў Ваенную акадэмію.

Лукашэнка заявіў, што абодвум прызначэнцам давядзецца працаваць у няпросты перыяд:

— Няпросты не таму, што нас атачаюць рознага кшталту прахіндзеі ад палітыкі і ў ваенным плане нашы супернікі (калі не сказаць больш жорстка). Не таму, — удакладніў дыктатар, не растлумачыўшы, каго менавіта мае на ўвазе.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках