3 сакавiка 2026, aўторак, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войскі Ізраіля ўвайшлі ў паўднёвы Ліван

Войскі Ізраіля ўвайшлі ў паўднёвы Ліван

ЦАХАЛ распачаў сухапутную аперацыю супраць «Хезбалы».

Армія абароны Ізраіля паралельна з ваенными дзеяннямі ў Іране атакуе поўдзень Лівана. Удары не маюць дачынення да аперацыі «Львіны рык» і скіраваныя на барацьбу з ліванскім рухам «Хезбала», патлумачылі ў прэс-службе ЦАХАЛа.

«Ізраільскія салдаты... размешчаныя на некалькіх пазіцыях паблізу мяжы ў рамках канцэпцыі ўзмацнення перадавой абароны»,— удакладняецца ў паведамленні. Паводле слоў вайскоўцаў, цяпер ЦАХАЛ працуе над стварэннем дадатковага ўзроўню бяспекі для жыхароў паўночнага Ізраіля. Удары наносяцца па «тэрарыстычнай інфраструктуры «Хезбалы»», яны неабходныя для прадухілення пранікненняў на ізраільскую тэрыторыю, дадалі ў прэс-службе.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках