27 сакавiка 2026, Пятніца, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як умацаваць сэрца без вялікіх намаганняў?

2
Як умацаваць сэрца без вялікіх намаганняў?

Навукоўцы агучылі простыя правілы.

Усяго адна простая звычка ў штодзённым раскладзе здольная істотна змяніць стан вашага здароўя. Новае даследаванне брытанскіх навукоўцаў выявіла даступны спосаб знізіць рызыку сардэчнага прыступу без асаблівых высілкаў.

Аб гэтым паведамляе Daily Express.

Новае даследаванне з удзелам 53 тысяч брытанцаў паказала, што нават мінімальныя змены ў звычках істотна зніжаюць рызыку інфаркту і інсульту. Навукоўцы з Аўстраліі, Чылі і Бразіліі на працягу васьмі гадоў аналізавалі даныя са смарт-гадзіннікаў і выявілі: чатыры з паловай хвіліны хуткай хады, дадатковыя 11 хвілін сну або 60 грамаў гародніны ў дзень здольныя абараніць сэрца.

Такія простыя крокі аказаліся асабліва эфектыўнымі для людзей з найменш здаровым ладам жыцця, якія спяць менш за шэсць гадзін і мала рухаюцца.

Даследчыкі таксама высветлілі, што павелічэнне працягласці сну да васьмі гадзін, 40 хвілін фізічных практыкаванняў і захаванне правільнага харчавання могуць знізіць рызыку на 57%.

«Змены неабавязкова павінны быць вялікімі, каб атрымаць паляпшэнне вашага стану. Галоўнае — гэта здаровы лад жыцця, якога вы можаце прытрымлівацца», — адзначыла спецыялістка Брытанскага фонду сэрца Эмілі Макграт.

У той жа час Нацыянальная служба аховы здароўя Вялікабрытаніі нагадвае, што ёсць некалькі ключавых спосабаў прадухіліць узнікненне сардэчнага прыступу:

харчуйцеся здаровай, збалансаванай ежай

кіньце паліць

сачыце, каб ваш артэрыяльны ціск заставаўся ў межах нормы.

Раней кардыёлагі расказалі, што большасць сардэчных прыступаў правакаецца ні харчаваннем, ні стрэсам, а адной ранішняй звычкай, якую мае ледзь не кожны з нас.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках