Трамп зноў адклаў удары па энергетыцы Ірана
- 27.03.2026, 4:59
Ён заявіў, што зрабіў гэта на просьбу іранскага ўрада.
ЗША зноў адклалі нанясенне ўдараў па энергааб’ектах Ірана, пра гэта напісаў прэзідэнт Дональд Трамп у Truth Social. Ён заявіў, што зрабіў гэта на просьбу іранскага ўрада.
«Я прыпыняю разбурэнне электрастанцый на 10 дзён да панядзелка, 6 красавіка 2026 года, а 8-й вечара па ўсходнім часе (03:00 па Мінску.— заўв.)», — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле слоў Трампа, перамовы ЗША і Ірана працягваюцца і «праходзяць вельмі добра», нягледзячы на заявы пра адваротнае.