ЗСУ ўзялі пад кантроль Бярозавае на Дняпрапятроўшчыне
- 26.03.2026, 23:56
Вайскоўцы працягваюць аперацыю па выбіванні расійскіх войскаў з украінскіх тэрыторый.
Украінскія дэсантнікі цалкам вызвалілі ад расійскіх акупантаў вёску Бярозавае ў Дняпрапятроўскай вобласці.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на афіцыйны Telegram-канал 95-й асобнай дэсантна-штурмавой Палескай брыгады ДШВ ЗСУ.
Падраздзяленні 95-й асобнай дэсантна-штурмавой Палескай брыгады ўзялі Бярозавае пад поўны кантроль.
Вайскоўцы працягваюць аперацыю па выбіванні расійскіх войскаў з украінскіх тэрыторый.
У брыгадзе адзначаюць, што падчас наступальных дзеянняў падраздзяленняў ДШВ праціўнік нясе значныя страты ў жывой сіле.