Цырымонія «Оскар» пераедзе з Галівуда
- 26.03.2026, 23:05
- 1,368
Стала вядома новая лакацыя.
Цырымонія ўручэння прэміі «Оскар» з 2029 па 2039 год будзе праходзіць у тэатры Peacock у цэнтры Лос-Анджэлеса. Пра гэта паведамілі арганізатар — Акадэмія кінематаграфічных мастацтваў і навук — і кампанія AEG, якая кіруе пляцоўкай.
Цяпер цырымонія праходзіць у тэатры «Долбі», які размешчаны ў Галівудзе — раёне Лос-Анджэлеса, што стаў гістарычным цэнтрам амерыканскай кінаіндустрыі.