26 сакавiка 2026, Чацвер, 23:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буданаў анансаваў «вялікі абмен» на Вялікдзень

Буданаў анансаваў «вялікі абмен» на Вялікдзень
Кірыл Буданаў

Украіна вядзе перамовы з РФ.

Да свята праваслаўнага Вялікадня можа адбыцца чарговы абмен утрыманымі асобамі паміж Украінай і Расіяй. Пра гэта 26 сакавіка паведаміў кіраўнік Офіса Прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў.

«Спадзяюся, што на Вялікдзень усе мы ўбачым вялікі абмен, і мы зробім для гэтага ўсё неабходнае», — сказаў ён на мерапрыемстве з нагоды чацвёртай гадавіны стварэння каардынацыйнага штаба па працы з ваеннапалоннымі.

Паводле яго слоў, перамовы з РФ працягваюцца, і «будуць новыя абмены».

За чатыры гады поўнамаштабнай вайны Украіне ўдалося вярнуць дадому 8669 сваіх грамадзян, сказаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі з нагоды гадавіны стварэння каардынацыйнага штаба. Паводле яго слоў, у гэтую лічбу ўваходзяць як вайскоўцы, так і цывільныя.

Некаторыя з іх знаходзіліся ў палоне яшчэ з пачатку агрэсіі Расіі супраць Украіны, то бок па 10 гадоў і больш.

«І гэта заўсёды добрая навіна ў любы дзень, тыдзень і месяц, калі ўкраінцы вяртаюцца і калі мы бачым, што жыццё выратавана. Я дзякую ўсім, хто робіць гэта магчымым», — дадаў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках