26 сакавiка 2026, Чацвер, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабака стала найлепшым сябрам чалавека значна раней, чым лічылася

Сабака стала найлепшым сябрам чалавека значна раней, чым лічылася

На 5 тысяч гадоў.

Навукоўцы з Музея прыродазнаўчай гісторыі высветлілі, што сабакі пачалі жыць побач з людзьмі як мінімум 15 тысяч гадоў таму, што прыблізна на пяць тысяч гадоў раней, чым даследчыкі лічылі раней. Вынікі працы апублікаваныя ў часопісе Nature.

Да такой высновы даследчыкі прыйшлі пасля аналізу фрагмента сківічнай косткі, знойдзенага ў пячоры Гофа ў англійскім графстве Сомерсэт. Генетычны аналіз паказаў, што рэшткі належалі адной з найстаражытнейшых вядомых дамашніх сабак.

Костка была знойдзена яшчэ ў 1920-я гады, аднак дзесяцігоддзямі захоўвалася ў музейнай калекцыі і лічылася звычайным археалагічным узорам. Толькі нядаўна навукоўцы вырашылі праверыць здагадку, што яна можа належаць сабаку, і правялі аналіз ДНК.

Параўнанне генетычнага матэрыялу дазволіла таксама ідэнтыфікаваць падобныя старажытныя ўзоры з іншых рэгіёнаў Еўропы і з Анатоліі. Гэта сведчыць пра тое, што раннія сабакі распаўсюджваліся па кантыненце разам з людзьмі ўжо ў канцы апошняга ледавіковага перыяду (20–11,7 тыс. гадоў таму)

Дадатковы хімічны аналіз паказаў, што сабакі і людзі, верагодна, сілкаваліся аднолькавай ежай — мясам, рыбай і расліннымі прадуктамі. Паводле слоў даследчыкаў, гэта сведчыць пра цесныя адносіны паміж людзьмі і жывёламі ўжо ў тыя часы.

Лічыцца, што першыя сабакі паходзяць ад шэрых воўкаў, якія пачалі пасяляцца каля чалавечых стаянак і паступова прызвычайваліся да людзей. Новыя дадзеныя паказваюць, што гэты працэс пачаўся значна раней, чым меркавалі навукоўцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках