26 сакавiка 2026, Чацвер, 21:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выйшаў на волю палітвязень Дзяніс Болтуць

1
Выйшаў на волю палітвязень Дзяніс Болтуць

Ён цалкам адбыў шасцігадовы тэрмін.

Стала вядома пра вызваленне 35‑гадовага палітвязня Дзяніса Болтуця, якога затрымалі яшчэ 25 верасня 2020 года. Ён быў прысуджаны да 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Дзяніса Болтуця затрымалі ў якасці падазраванага 25 верасня 2020 года ў межах справы аб масавых беспарадках. Пазней яму прад'явілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — «Групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак».

21 кастрычніка 2020 года праваабаронцы прызналі Дзяніса Болтуця палітвязнем.

На пачатку лютага 2021 года стала вядома, што Болтуцю таксама прад'явілі абвінавачанне паводле ч. 2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках) і паводле арт. 364 КК (гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні да міліцыі).

2 ліпеня 2021 года яго асудзілі на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Тэрмін адбываў у калоніі № 2 у Бабруйску.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках