У Беларусь прыязджаў афіцыйны прадстаўнік Германіі
1- 26.03.2026, 19:20
- 2,428
Што вядома.
Пра першы прыезд у Мінск Беньяміна Вальтэра, які ў кастрычніку мінулага года быў прызначаны на пасаду адказнага за Беларусь (Desk Officer) у МЗС Германіі, паведаміла амбасада Германіі ў Беларусі.
«Мы былі вельмі рады прыняць нашага калегу Беньяміна Вальтэра падчас яго першай паездкі ў Беларусь. Разам з многімі важнымі перамовамі мы таксама знайшлі час для больш нефармальных спраў. Паглядзіце на нашу спробу ператварыць нашага госця з Берліна ў сапраўднага беларуса! Пра што мы забыліся?», — такі пост з'явіўся на старонцы амбасады ў Facebook.
У апублікаваным роліку паказана, як нямецкі дыпламат частаваецца беларускімі стравамі ў рэстаране, п'е беларускія напоі, наведвае розныя мінскія лакацыі кшталту Камароўскага рынку.
Якія менавіта справы вырашаў Беньямін Вальтэр у Мінску і з кім з афіцыйных асоб падчас свайго візіту сустракаўся, пакуль не паведамляецца.