У ЗША пачаўся суд над Мадурам
2- 26.03.2026, 17:27
- 1,366
Дыктатару Венесуэлы пагражае ад 20 гадоў турмы.
Мадура і яго чыноўнікаў абвінавачваюць у садзейнічанні перамяшчэнню кокаіну праз Венесуэлу ў супрацоўніцтве з калумбійскім угрупаваннем FARC, якое ЗША лічаць тэрарыстычнай арганізацыяй. Акрамя таго, венесуэльскага дыктатара абвінавачваюць ва ўдзеле ў змове з мэтай увозу кокаіну, піша Reuters.
Сам Мадура і яго паплечнікі адмаўляюць абвінавачанні, называючы іх «часткай імперыялістычнай змовы».
Паводле закона аб наркатэрарызме, мінімальны тэрмін складае 20 гадоў пазбаўлення волі — удвая больш, чым за звычайны гандаль наркотыкамі.
Мадура і яго жонка былі захопленыя 3 студзеня падчас спецаперацыі ЗША ў Каракасе і перавезеныя ў Злучаныя Штаты. Ім давядзецца паўстаць перад судам па абвінавачаннях у незаконным гандлі наркотыкамі і зброяй. Раней паведамлялася, што першае пасяджэнне суда прызначана на сярэдзіну сакавіка.