Трамп пагражае НАТА
14- 26.03.2026, 15:11
- 3,708
Прэзідэнт ЗША пакрыўдзіўся на саюзнікаў з-за Ірану.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зноў рэзка раскрытыкаваў сваіх саюзнікаў і заявіў, што краіны-члены НАТА нічога не зрабілі, каб дапамагчы ЗША ў пытанні з Тэгеранам.
Пра гэта ён напісаў у сваёй сацсетцы Truth Social у чацвер, 26 сакавіка.
«Краіны НАТА абсалютна нічога не зрабілі, каб дапамагчы ў справе з вар’яцкай дзяржавай — Іранам, які цяпер ваенным чынам разгромлены», — гаворыцца ў публікацыі Трампа.
Ён дадаў: «ЗША нічога не трэба ад НАТА, але «ніколі не забывайце» пра гэты вельмі важны момант».