«Вароты Мінска» ледзь не змыла каціным напаўняльнікам
8- 26.03.2026, 14:08
- 3,252
Камунікацыі давялося адключыць.
Мінулай ноччу жыхары дома № 2 на вуліцы Кірава ў Мінску выклікалі аварыйную службу. Адзін з дамоў «Варотаў Мінска» ледзь не затапіла каналізацыя.
Па стояку труб хтосьці змыў унітазам каціны напаўняльнік. Патрапіўшы ў каналізацыю, матэрыял ператварыўся ў шчыльную масу і наглуха забіў трубы. Гаворка пра бентанітавы напаўняльнік, які пры кантакце з вадой цвярдзее амаль як цэмент.
Каб не затапіла кватэры, ноччу давялося адключаць камунікацыі і разбіраць нішу з трубамі. На ліквідацыю закаркавання камунальнікам спатрэбілася некалькі гадзін.