26 сакавiка 2026, Чацвер, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія вайскоўцы адбілі маштабнае наступленне расіян на матацыклах

6
Украінскія вайскоўцы адбілі маштабнае наступленне расіян на матацыклах

Відэафакт.

Узброеныя сілы Украіны адбілі маштабнае наступленне расійскіх войскаў у раёне Пакроўскай агламерацыі Данецкай вобласці, пры гэтым нанеслі праціўніку адчувальныя страты.

Пра гэта ў чацвер, 26 сакавіка, паведамілі ў 7-м корпусе хуткага рэагавання Дэсантна-штурмавых войскаў ЗСУ.

Паводле інфармацыі вайскоўцаў, расійскія падраздзяленні спрабавалі прарваць абарону адразу на некалькіх участках, робячы стаўку на мабільнасць, выкарыстанне лёгкай тэхнікі і хуткія манеўры.

У прыватнасці, у напрамку Грышына штурмавыя групы праціўніка рухаліся на мотатэхніцы, разлічваючы імкліва прарвацца да населенага пункта. Аднак байцы 155-й і 32-й асобных механізаваных брыгад спынілі атаку і нанеслі ворагу значныя страты.

Акрамя таго, у раёне Мірнаграда расійскія сілы зрабілі спробу прарыву ў бок Радзінскага з выкарыстаннем аўтатранспарту. Гэтую пагрозу сумеснымі намаганнямі ліквідавалі падраздзяленні 7-га корпуса ДШВ і 1-га корпуса Нацыянальнай гвардыі Украіны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках