Хутка пачне дзейнічаць новае валютнае абмежаванне
1- 26.03.2026, 12:55
- 4,770
Яно закране беларусаў.
У Беларусі ў красавіку з’явяцца новыя абмежаванні для насельніцтва. Сярод іншага ўлады забароняць пазыкі паміж фізічнымі асобамі ў замежнай валюце. Выключэнне — блізкія сваякі.
Таксама ўлады забаранілі выдаваць пазыкі насельніцтву пад заклад адзінага жылога дома або кватэры. Яшчэ адно наваўвядзенне — увядуць абмежаванні па штрафных санкцыях і працэнтах за карыстанне грашыма ў доўг (гаворка пра дагаворы пазыкі паміж фізічнымі асобамі).
Чыноўнікі таксама забаранілі індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам, якія не займаюцца мікрафінансавай дзейнасцю, выдаваць крэдыты фізічным асобам. Выключэнне мяркуюць зрабіць для пазык, якія наймальнікі выдаюць сваім работнікам.
«Абарона маёмасных інтарэсаў і фінансавых правоў грамадзян — асноўная задача змяненняў заканадаўства ў сферы прадастаўлення пазык фізічным асобам», — раней тлумачылі ў Нацбанку.
Новаўвядзенні пачнуць дзейнічаць з 23 красавіка.