«Крамбамбуля» адграйла першы вялікі канцэрт у Варшаве
- 26.03.2026, 11:43
- 1,014
Фотарэпартаж.
25 сакавіка ў Варшаве адбыўся першы паўнавартасны канцэрт гурта «Крамбамбуля». Музыкі выступілі ў Дзень Волі — свята незалежнасці і салідарнасці беларусаў.
Спецыяльным госцем стаў Tomasz Organek — адзін з самых яскравых рок-артыстаў Польшчы. Карэспандэнт сайта Charter97.org пабываў на пляцоўцы Niebo і падрыхтаваў фотарэпартаж з канцэрта.




























