26 сакавiка 2026, Чацвер, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Расія шантажавала ЗША прадастаўленнем разведданых Ірану

Зяленскі: Расія шантажавала ЗША прадастаўленнем разведданых Ірану

Расіяне хацелі, каб ЗША спынілі дзяліцца разведданымі з Украінай.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Расія спрабавала шантажаваць ЗША, прапаноўваючы спыніць абмен разведданымі з Іранам у абмен на спыненне перадачы амерыканскіх разведданых Украіне.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, украінская разведка мае звесткі, што сведчаць пра працяг супрацоўніцтва Масквы і Тэгерана.

«У мяне ёсць справаздачы ад нашых разведвальных службаў, якія паказваюць, што Расія гэта робіць і кажа: “Я не буду перадаваць разведданыя Ірану, калі Амерыка спыніць перадаваць разведданыя Украіне”. Хіба гэта не шантаж? Безумоўна», — падкрэсліў Зяленскі.

Прэзідэнт таксама заявіў, што некаторыя іранскія беспілотнікі, якія выкарыстоўваліся для атак на ваенныя аб’екты ЗША і іх саюзнікаў падчас вайны на Блізкім Усходзе, утрымлівалі расійскія кампаненты.

Прэзідэнт нагадаў, што Украіна з пачатку поўнамаштабнай вайны пастаянна сутыкаецца з атакамі іранскіх дронаў Shahed, якія Расія актыўна выкарыстоўвае супраць украінскіх гарадоў і інфраструктуры.

У той жа час, паводле яго слоў, Украіна ўжо дапамагае некалькім краінам Пэрсідскага заліва, у прыватнасці Саудаўскай Аравіі, Аб’яднаным Арабскім Эміратам і Катару, супрацьдзейнічаць атакам беспілотнікаў на іх тэрыторыі.

Зяленскі таксама выказаў надзею, што з часткай дзяржаў рэгіёна ўдасца заключыць доўгатэрміновыя дамоўленасці. Яны, паводле яго слоў, маглі б дапамагчы прафінансаваць вытворчасць украінскіх дронаў-перахопнікаў або закупку неабходных ракет супрацьпаветранай абароны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках