Іран дазволіў пяці краінам праход праз Армузскі праліў
1- 25.03.2026, 23:07
- 2,384
Сярод іх — Расія.
Тэгеран дазволіў суднам з Расіі і іншых «сяброўскіх» краін праходзіць праз заблакаваны Армузскі праліў, заявіў кіраўнік МЗС Ірана Абас Арагчы, паведамляе Tasnim.
«Мы дазволілі праход праз Армузскі праліў некалькімі краінам, якія мы лічым сяброўскімі: напрыклад, Расіі, Індыі, Іраку, Кітаю і Пакістану. Не бачым сэнсу дазваляць нашым праціўнікам карыстацца пралівам», — сказаў ён.