26 сакавiка 2026, Чацвер, 0:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Келог у захапленні ад барацьбы ўкраінцаў супраць РФ

3
Келог у захапленні ад барацьбы ўкраінцаў супраць РФ
Кіт Келог

Украінскія воіны фактычна здолелі спыніць расійскую ваенную машыну.

Былы спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Кіт Келог лічыць, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі мае рысы характару, падобныя да рысаў Трампа. Пра гэта ён сказаў 25 сакавіка ў эфіры Newsmax.

«Зяленскі — жорсткі лідар. Я гэта разумею. Ён шмат у чым падобны да прэзідэнта Трампа. Ён вельмі прамалінейны, вельмі жорсткі. Падобны не ростам, а характарам — тым, як ён дзейнічае і як гаворыць», — сказаў Келог.

Ён таксама нагадаў, што вайна краіны-агрэсаркі Расіі супраць Украіны — гэта не «бізнес-угода», і яе неабходна завяршыць. Адказнасць за яе пачатак ляжыць на Маскве, падкрэсліў Келог.

Для гэтага, па яго словах, варта ўзмацняць ціск на Уладзіміра Пуціна.

Ён таксама адзначыў, што асабіста наведваў Украіну і бачыў сітуацыю на фронце.

«Я выказваю вялікую павагу ўкраінцам — тое, што яны зрабілі за больш як чатыры гады, уражвае. Яны фактычна здолелі спыніць расійскую ваенную машыну. І гэта заслугоўвае прызнання. Думаю, з часам Пуцін павінен усвядоміць, што ён не можа выйграць гэтую вайну», — сказаў Келог.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках