25 сакавiка 2026, Серада, 21:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўрапарламенце вывесілі велізарны бел-чырвона-белы сцяг да Дня Волі

2
У Еўрапарламенце вывесілі велізарны бел-чырвона-белы сцяг да Дня Волі

Фотафакт.

Сёння беларусы адзначаюць Дзень Волі. Дэпутаты Еўрапарламента вывесілі велізарны бел-чырвона-белы сцяг у знак салідарнасці з Беларуссю.

«Сёння адзначаецца Дзень Волі Беларусі — не прызнанае рэжымам Лукашэнкі свята, якое нагадвае, што Беларусь з'яўляецца незалежнай і суверэннай дзяржавай, а беларусы патрабуюць свабоды. Сімвалічна, што сёння таксама спаўняецца 5 гадоў з дня зняволення нашага нязломнага суайчынніка Анджэя Пачобута.

Рэжым Лукашэнкі баіцца свабоды, баіцца вольных людзей. Таму ён спрабуе яе задушыць — фальсіфікуючы гісторыю, змагаючыся з памяццю і пераследуючы тых, у каго не можа адабраць свабоду, тых, у каго хапае смеласці казаць праўду. Але гэтую барацьбу яму не выйграць. Мільёны людзей у глыбіні душы ў Беларусі, мільёны людзей у Польшчы, а таксама сёння ў Еўрапейскім парламенце кажуць: #ЖывеБеларусь! #СвабодуПачобуту!», – напісаў у X еўрадэпутат і былы кіраўнік МУС Польшчы Марыюш Каміньскі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках