З Мінска могуць запусціць прамыя авіярэйсы на Мальдывы
5- 25.03.2026, 19:44
- 1,248
Палёты па гэтым маршруце могуць пачацца з жніўня 2026 года.
Прадстаўнікі турфірмаў загаварылі пра верагоднасць запуску авіязносін паміж Мінскам і Мале.
Такую інфармацыю атрымаў і агучыў Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый (РСТО).
Аднак пакуль няма асаблівай канкрэтыкі.
«Магчыма, Мальдывы стануць наступным дальнемагістральным напрамкам Belavia», — праінфармавалі ў РСТО.
Палёты па гэтым маршруце могуць пачацца з жніўня 2026 года. Таксама мяркуецца, што ў разе запуску праграма будзе доўжыцца да кастрычніка–лістапада.
Беларускія турысты пакуль ляцяць на Мальдывы стыкавымі рэйсамі — праз Маскву або Стамбул (да нядаўняга часу — праз Дубай).
Сярод дзеючых дальнемагістральных напрамкаў нацыянальнага авіяперавозчыка — Кітай, Шры-Ланка, В'етнам, Тайланд.