25 сакавiка 2026, Серада, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: Пуцін быў гатовы звольніць Дзмітрыева і пачаць перамовы пра мір

2
NYT: Пуцін быў гатовы звольніць Дзмітрыева і пачаць перамовы пра мір
Кірыл Дзмітрыеў

Усё змяніў Іран.

Напярэдадні вайны ў Іране Уладзімір Пуцін быў гатовы пачаць перамовы пра мір ва Украіне з-за праблем у расійскай эканоміцы. Пра гэта пісьменнік і журналіст, які эміграваў з РФ, Міхаіл Зыгар піша ў калонцы для The New York Times.

Павышэнне працэнтнай стаўкі, зніжэнне цэн на нафту і ўплыў міжнародных санкцый амаль прывялі яго да гэтага рашэння, сцвярджае Зыгар. Паводле слоў крыніц, раней кіраўнік Крамля не звяртаў увагі на скаргі каманды на заняпад эканомікі, але ў лютым 2026 года нешта змянілася.

Ён убачыў крызіс і нават, паводле слоў журналіста, з'явіліся прыкметы таго, што ён змяняе сваю думку пра перамовы з Украінай. Але 28 лютага ЗША і Ізраіль пачалі ваенную аперацыю ў Іране, і «адным махам» умовы змяніліся, адзначае аўтар артыкула.

У лютым Пуцін, здавалася, быў гатовы змяніць перамоўную каманду, а яго спецпасланнік Кірыл Дзмітрыеў быў на мяжы звальнення, сцвярджае Зыгар. Галоўным кандыдатам на ягонае месца быў кіраўнік «Раснафты» Ігар Сечын.

Забойства 28 лютага аяталы Алі Хаменеі, павышэнне кошту нафты звыш $100 за барэль, а таксама прыпыненне часткі санкцый на экспарт з РФ нечакана пазбавілі Маскву эканамічных праблем, кажуць крыніцы.

Рознагалоссі паміж ЗША і іх саюзнікамі па НАТА, якія адмовіліся накіроўваць караблі ў Армузскі праліў, пайшлі толькі на руку Пуціну. Не менш важна і тое, што ўвага Амерыкі засяроджаная на Блізкім Усходзе, а не на Украіне, і менавіта туды адцягваюцца ўвага і зброя, якія маглі б дапамагчы Украіне, лічыць Зыгар

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках