У Беларусі рэзка вырастуць цэны на цыгарэты
4- 25.03.2026, 17:50
- 2,380
Некаторыя падаражэюць адразу на 90 капеек.
Міністэрства па падатках і зборах Беларусі абнародавала красавіцкія цэны на цыгарэты. У цэлым кошт большасці марак застанецца ранейшым, аднак частка прадукцыі падаражэе — рост складзе ад 10 да 90 капеек.
Якія цыгарэты падаражэюць
У красавіку вырастуць цэны на 12 марак. Найбольш прыкметна падаражэюць Royals Compact Blue ад «Алиди-Вест» — з 5,4 да 6,3 рубля (+90 капеек). Та ж марка ад «Беларусьторга» прыбавіць 10 капеек.
Таксама на 10 капеек падаражэюць наступныя пазіцыі:
Esse Exchange M — да 7,5 рубля (у сакавіку — 7,4),
Esse Sense Himalaya compact — 7,5 рубля,
Esse Super Slim Blue — 7,5,
Esse Exchange compact — 7,5,
Esse Exchange W compact — 7,5,
Esse Exchange — 7,5 рубля,
Esse Silver Nano — 7,5,
Esse Black Nano — 7,5,
Esse Exchange S — 7,5,
Esse Exchange Brown — 7,5,
Esse Exchange Summer Red — 7,5.
З 1 красавіка ў Беларусі з'явяцца і новыя цыгарэты:
«Dove Диамонд Браун Медиум Эдишн» — 5 рублёў,
«Dove Диамонд Рэд Медиум Эдишн» — 5 рублёў,
NZ Black Power TF MC — 4,5 рубля,
Pall Mall Nano Red — 6,5 рубля,
Lucky Strike Azamat Mix Sunrise — 6,9 рубля,
Vogue La Cigarette Lilas — 7,7 рубля.