«За дзень кладуць нашую брыгаду»
8- 25.03.2026, 17:17
- 8,714
Расійскі салдат з Бураціі ў шоку ад баёў з Узброенымі Сіламі Украіны.
Расійскі вайсковец з Бураціі апублікаваў шчырае паведамленне пра маштабы страт арміі РФ у вайне супраць Украіны. Паводле яго слоў, цяперашнія страты ў разы перавышаюць тыя, што былі падчас чачэнскіх кампаній, з-за чаго ранейшыя ўяўленні пра вайну больш неактуальныя, піша «Дыялог».
Ён таксама адзначае, што каштоўнасць жыцця расійскіх вайскоўцаў на фронце фактычна знізілася, а гібель салдат набыла масавы характар. Паводле яго сцвярджэння, за адны суткі ўкраінскія сілы могуць знішчыць падраздзяленне колькасцю да цэлай брыгады (у расійскай арміі гэта прыблізна ад 2 да 4 тысяч чалавек).
Асобна падкрэсліваецца змяненне стаўлення да страт: калі раней гібель аднаго байца ўспрымалася як трагедыя, то цяпер, паводле слоў аўтара, лік можа ісці на тысячы загінулых у дзень.
Асобную ўвагу ён надае ролі беспілотнікаў. У паведамленні гаворыцца, што нават досвед удзелу ў папярэдніх канфліктах ужо не дае перавагі, бо дарагая тэхніка і падрыхтаваныя вайскоўцы аказваюцца ўразлівымі перад масавым ужываннем танных FPV-дронаў.