25 сакавiка 2026, Серада, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Камароўцы з’явілася незвычайна буйная галубіка

2
На Камароўцы з’явілася незвычайна буйная галубіка

Яе прывезлі з Перу.

Ягады буйныя, значна большыя за звыклыя: асобныя экзэмпляры па памеры амаль як двухрублёвая манета.

Прадаўцы адзначаюць, што галубіка прывезеная з Перу. Кошт — каля 80 рублёў за кілаграм, піша onliner.by.

Побач актыўна прадаюць трускаўку — пераважна імпартную, з Грэцыі. Яна выглядае акуратнай і яскравай, з буйнымі ягадамі. Кошт трымаецца прыкладна на ўзроўні 13,5 рубля за кілаграм, хоць сустракаюцца і даражэйшыя варыянты — у залежнасці ад памеру і знешняга выгляду.

Увогуле асартымент на рынку ўжо відавочна «вясновы»: шмат свежых ягад, фруктаў і гародніны. Але цэны пакуль застаюцца даволі куслівымі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках