Кампанія Lamborghini хоча аднавіць мадэль, якую не прадавала 50 гадоў
4- 25.03.2026, 14:58
- 1,502
Гэта стане данінай гісторыі кампаніі.
Італьянскі вытворца суперкараў Lamborghini гатовы запоўніць значную прагаліну ў сваім мадэльным шэрагу. У канцы 1970-х кампанія выпускала гранд-турэр Jarama 400 GT, але з 1976 года вытворчасць GT была спыненая, і з таго часу Lamborghini не выпускала аналагічных мадэляў. Сёння ў мадэльным шэрагу прадстаўлены суперкар Reveulto, спартовы Temerario і пазадарожнік Urus, піша Autoblog (пераклад — сайт Charter97.org).
Генеральны дырэктар Lamborghini Штэфан Вінкельман заявіў, што кампанія плануе стварыць новы гранд-турэр з двума дзвярыма і чатырма месцамі. Пры гэтым ён выключыў выпуск седана або кампактнага пазадарожніка, што сведчыць пра жаданне захаваць спартыўны характар аўтамабіля. Верагодна, новая мадэль будзе заснаваная на канцэпце Lanzador і стане плагін-гібрыдам; пры гэтым яна будзе ніжэйшая і больш купэ-падобная, чым паказаны раней кросовер.


Новы GT дазволіць Lamborghini вярнуцца да каранёў і прапанаваць кліентам аўтамабіль для дальніх падарожжаў з вялікай магутнасцю і раскошным інтэр'ерам, падобна да Aston Martin DB12 і Bentley Continental. Выкарыстанне наяўных тэхналогій, напрыклад V8 ад Temerario, дапаможа скараціць выдаткі на вытворчасць і павялічыць прыбытак брэнда.
Стварэнне двухдзвярнога гранд-турэра з чатырма месцамі стане данінай гісторыі кампаніі: першы серыйны аўтамабіль Lamborghini — 350 GT, а Jarama была любімай мадэллю Ферручо Ламбаргіні.