25 сакавiка 2026, Серада, 17:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У гомельскім СІЗА адбыўся суіцыд

4
У гомельскім СІЗА адбыўся суіцыд

Там утрымліваецца шмат палітвязняў.

У гомельскім СІЗА на вуліцы Кніжнай, паводле непацверджанай інфармацыі, адбыўся суіцыд, паведамляе выданне «Штодзень» са спасылкай на крыніцы.

Паводле звестак неафіцыйных крыніц, чалавек знаходзіўся ў адзіночнай камеры (ШІЗА) і скончыў жыццё самагубствам, выкарыстаўшы ўласнае адзенне. У СІЗА ўтрымліваецца значная колькасць «палітычных», у тым ліку затрыманых па так званай «справе Гаюна».

Пасля інцыдэнту адміністрацыя увяла дадатковыя строгія меры бяспекі і абмежаванні, каб прадухіліць падобныя выпадкі. Абстаноўка ў ізалятары застаецца напружанай.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках