Пуцін у паніцы: пасля ліквідацыі Хаменеі Масква засталася без інтэрнэту
4- 25.03.2026, 13:49
- 4,748
Афіцыйна гэта тлумачылі «абаронай ад дронаў».
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін цалкам напалоханы вайной ЗША і Ізраіля супраць Ірана. Асабліва яго устрывожылі звесткі пра тое, што Ізраіль накіраваў удары па аятоле Алі Хаменеі праз узлом камер назірання за рухам у Тэгеране. Раней у гэтым месяцы Пуцін перастаў з'яўляцца ў Крэмлі. Усе яго публічныя мерапрыемствы зніклі з календара, паведамляе cursorinfo.co.il.
Цяпер у Маскве амаль няма сотавай сувязі. Адпраўка паведамленняў стала амаль немагчымай. Таксама ўскладненыя званкі і карыстанне інтэрнэтам у вялікіх частках горада. Нават VPN-сэрвісы пацярпелі. Афіцыйна гэта тлумачаць абаронай Масквы ад украінскіх дронаў.
Аднак нават прапуцінскія медыя мяркуюць, што гэта звязана з вайной у Іране. Адна з версій сцвярджае, што Маджтаба Хаменеі знаходзіцца ў Маскве на лячэнні пасля ўдару Ізраіля. Іранскі ўрад гэта абвяргае.
Пуцін, які ўжывае экстрэмальныя меры для ўласнай абароны — ад каранавіруса да палітычных забойстваў, моцна занепакоены асабістай бяспекай. Публічная смерць лівійскага лідара Кадафі ў 2011 годзе моцна ўразіла Пуціна. Паводле паведамленняў, ён неаднаразова пераглядаў кадры апошніх гадзін Кадафі. У пэўным сэнсе гэты выпадак стаў пачаткам яго рэзкага і помслівага павароту. Цяпер параноя Пуціна ўзмацняецца яшчэ больш.