25 сакавiка 2026, Серада, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NASA плануе базу на Месяцы

NASA плануе базу на Месяцы

Бюджэт складае каля 20 мільярдаў долараў.

NASA абвясціла пра маштабную перабудову сваёй месяцоўай праграмы «Артэміда». Агенцтва адмовілася ад планаў стварэння арбітальнай станцыі вакол Месяца і мае намер накіраваць рэсурсы на будаўніцтва базы на яго паверхні коштам каля $20 млрд, піша агенцтва Reuters (пераклад — сайт Charter97.org).

Кіраўнік NASA Джарэд Айзекман заявіў, што новая стратэгія дазволіць паскорыць вяртанне чалавека на Месяц і апярэдзіць Кітай, які плануе высадку астранаўтаў да 2030 года.

Праект прадугледжвае пашырэнне місій, запуск дронаў і падрыхтоўку да выкарыстання ядзернай энергіі на паверхні Месяца. Адначасова NASA плануе да 2028 года адправіць да Марса апарат з ядзернай энергетычнай устаноўкай — Space Reactor 1 Freedom. Ён павінен прадэманстраваць новыя тэхналогіі і забяспечыць умовы для даследавання Чырвонай планеты.

Адмова ад станцыі Lunar Gateway ставіць пад пытанне ўдзел міжнародных партнёраў, уключаючы Еўрапейскае касмічнае агенцтва, а таксама Японію і Канаду, якія раней былі задзейнічаныя ў праекце.

Цэнтральным элементам праграмы застаецца распрацоўка месяцовых пасадачных модуляў. Кампаніі SpaceX і Blue Origin, заснаваныя Ілонам Маскам і Джэфам Безосам, адстаюць ад графіка. У NASA заявілі, што абяруць той модуль, які будзе гатовы першым.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках