У украінскім Запарожжы ўзнагародзілі байцоў Палка Каліноўскага
4- 25.03.2026, 12:30
- 1,800
Беларускія добраахвотнікі атрымалі ўзнагароды ад БНР і Украіны.
Сёння, у Дзень Волі, у Запарожжы адбылося урачыстае ўзнагароджанне байцоў Палка Каліноўскага.
За баявыя заслугі і асабістую мужнасць, праяўленую ў баі, беларускія байцы атрымалі шэраг дзяржаўных узнагарод: знакі адрознення міністра абароны — вайсковы крыж, крыж доблесці і жалезны крыж, ведамасныя ўзнагароды за баявыя заслугі, а таксама — медаль Рады БНР за баявыя заслугі, паведамляе Палк.