Трамп: Зяленскі і Пуцін блізкія да заключэння мірнага пагаднення
24- 25.03.2026, 2:58
- 5,832
Прэзідэнт ЗША спадзяецца на сустрэчу лідараў Украіны і Расіі.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп лічыць, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін набліжаюцца да заключэння мірнага пагаднення.
Ён заявіў гэта журналістам на брыфінгу ў аўторак, 24 сакавіка, пасля цэрэмоніі прывядзення да прысягі новага міністра ўнутранай бяспекі.
«Я хацеў бы бачыць, як прэзідэнт Пуцін і прэзідэнт Зяленскі сядуць за стол і дамовяцца. Я думаю, што яны ўжо блізкія да гэтага, хоць я кажу гэта ўжо нейкі час. Я ўрэгуляваў восем войнаў. Усе яны павінны былі быць складаней за гэтую. Гэта павінна была быць самай лёгкай. Але гэта двое людзей, якія сапраўды ненавідзяць адзін аднаго. Вы бачыце, што нянавісць не спрыяе заключэнню здзелак. Гэта людзі, якія не надта падабаюцца адзін аднаму», — сказаў кіраўнік Белага дома.