25 сакавiка 2026, Серада, 17:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі дэпутат: Лукашэнка выконвае заданне Пуціна ў КНДР

21
Украінскі дэпутат: Лукашэнка выконвае заданне Пуціна ў КНДР

Беларускі кіраўнік — інструмент Крамля.

Лукашэнка збіраецца з візітам у Паўночную Карэю да мясцовага дыктатара Кіма Чэн Ына.

З чым можа быць звязаны гэты візіт? Такое пытанне сайт Charter97.org задаў дэпутату Вярхоўнай Рады Украіны ад партыі «Слуга народа» Алегу Дундзе:

— А куды яшчэ Лукашэнка можа паехаць? Ён жа не можа пастаянна ездзіць у Маскву. Хочацца і свет пабачыць.

Калі ж сур'ёзна глядзець на гэтую гісторыю, то гэта фактычна чарговы, я б сказаў, гандаль, якім Лукашэнка заўсёды займаўся. То-бок, з аднаго боку, ён можа пайсці на саступкі заходнім дэмакратыям, у дадзеным выпадку ЗША і адміністрацыі Трампа, а з другога — пагразіць ім і сказаць: вось, глядзіце, не будзеце далей супрацоўнічаць — я магу паехаць у Пхеньян, я магу там пагаварыць, я магу размаўляць з Пекінам і з усімі астатнімі.

— Якую выгаду ад гэтай паездкі можа атрымаць Крэмль?

— У дадзеным выпадку Беларусь і Лукашэнка для Масквы — гэта абсалютна ўласныя інструменты, якія яна выкарыстоўвае. Пры гэтым выкарыстоўвае менавіта ў той парадыгме, якую любіць і сам Лукашэнка, — як інструмент гандлю.

Я б цяпер, напэўна, параўнаў Беларусь з такой сабе ГДР часоў Варшаўскага блоку. Фармальна ў іх нібыта ёсць уласная ўлада. Але, з другога боку, яны цалкам залежныя ад Масквы. Больш за тое, па многіх пытаннях яны часам аказваюцца нават больш рэпрэсіўнымі, чым сама Масква. Пры гэтым Масква выкарыстоўвала ГДР як базу для правядзення самых розных аперацый: і шпіёнскіх, і эканамічных. Яна карысталася тым, што заходнім светам ГДР усё ж разглядалася нібыта крыху асобна ад Масквы, як нейкая самастойная частка.

Улічваючы гэты досвед КДБ, а фактычна ФСБ (а ФСБ і ёсць КДБ, і Пуцін з'яўляецца часткай гэтай сістэмы), гісторыя паўтараецца і гэтая ж мадэль аднаўляецца ў дачыненні да Беларусі.

Я нагадаю такі ўнікальны прыклад, як ААН. Бо яна была заснаваная не толькі СССР як такім, але і Расіяй, Украінай, Беларуссю. З аднаго боку, гэта былі залежныя часткі Савецкага Саюза. Але ў пэўны момант для мэтаў Масквы і Кіеў, і Мінск выкарыстоўваліся як асобныя суб'екты, каб мець больш сувязяў і атрымліваць больш магчымасцей для гандлю. У дадзеным выпадку Масква ў сваіх дзеяннях значна больш гнуткая, чым многія хочуць прадставіць. Яна не такая рыгідная, як пра яе часта кажуць.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках