Пілот ЦАХАЛу ўхіліўся ад ракеты СПА Ірана
- 2.03.2026, 23:45
- 4,626
Апублікавана відэа з кабіны знішчальніка.
Армія абароны Ізраіля апублікавала відэазапіс з кабіны пілота знішчальніка ВПС, які дэманструе момант ухілення ад пуску іранскай сістэмы супрацьпаветранай абароны падчас аперацыі над Тэгеранам.
На апублікаваных кадрах чуваць перамовы лётчыкаў. Пілоты паведамляюць пра паўторныя пускі ракет і неабходнасць змяніць траекторыю палёту. У адным з фрагментаў чуваць: «Яшчэ адзін запуск, дадатковы пуск. Ён збівае нас з курсу, падымаемся вышэй за воблакі». На відэа таксама бачны след ракеты, якая пралятае ўбаку ад самалёта. У вайсковай прэс-службе гэты эпізод назвалі паспяховым ухіленнем ад ракеты.
"יש שיגור נוסף, מסיט אותנו - עולה מעל העננים":
טייס קרב שתקף בטהרן מתחמק מטיל איראני ששוגר לכיוונו. תיעוד מיוחדhttps://t.co/nelcdwEiHk pic.twitter.com/500iOD3fTO
— צבא ההגנה לישראל (@idfonline) March 2, 2026
Паводле дадзеных вайскоўцаў, з пачатку аперацыі ВПС Ізраіля здзейснілі каля тысячы баявых вылетаў для нанясення удараў па цэлях на тэрыторыі Ірана.
Паралельна да ўдараў падключаныя і Паветраныя сілы ЗША. На брыфінгу ў Пентагоне старшыня Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў генерал Дэн Кейн паведаміў, што за першыя двое сутак амерыканскія вайскоўцы выкарысталі дзясяткі тысяч боепрыпасаў.
У аперацыі ўдзельнічалі стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі B-2, якія здзейснілі 37-гадзінны пералёт з ЗША ў Іран і назад. Паводле слоў Кейна, яны выкарыстоўвалі высокадакладныя пранікальныя боепрыпасы для паражэння падземных аб’ектаў на поўдні краіны.